Вольга Грунова просіць Канстытуцыйны Суд звярнуць увагу на калізіі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы пакараных смерцю і паведамляць пра месцы іх пахавання, што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей…
Беларускі Дом правоў чалавека сумесна з Freedom House запрашае на дыскусію “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” і адкрыццё выставы "Вышэйшая мера". Мерапрыемствы пройдуць 9 снежня ў Сойме Літоўскай Рэспублікі. Чытаць далей…
Прыгавораны Мінскім абласным судом да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу — Эдуард Лыкаў напісаў прашэнне аб памілаванні, паведамілі ў Вярхоўным судзе. Чытаць далей…
У гарадскім пасёлку Бялынічы мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюдзілі кнігу Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротнае пакаранне”. Акцыя была прымеркаваная да супольнай акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання», якая ладзіцца 30 лістапада ў многіх краінах свету. Чытаць далей…
Салігорскія праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян далучацца да акцый супраць смяротнага пакарання. Пачаць жа свой пратэст можна з падпісання Петыцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Чытаць далей…
"Пазіцыя Камітэта па правах чалавека ААН адносна незадавальнення просьбы Камітэта аб прыняцці часовых мер абароны ў пазбяганне непапраўнай шкоды застаецца нязменнай", заявіў сэр Найджэл Родлі, старшыня Камітэта. Чытаць далей…
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" заклікае падтрымаць штогадовую міжнародную акцыю. Чытаць далей…
Вольга Грунова атрымала пісьмовую адмову за подпісам старшыні Гомельскага аблсуда і мае намер у судовым парадку дамагацца змены беларускага заканадаўства, якое накладае табу на інфармацыю пра месцы пахавання пакараных смерцю. Чытаць далей…
Маці Аляксандра Грунова атрымала пасылку з турэмнай робай сына, якую сваякам пакараных высылаюць як «асабістыя рэчы». Пры гэтым запісы і сапраўды асабістыя рэчы не вяртаюцца. Чытаць далей…
Спецдакладчыка інфармуюць аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да гамяльчаніна Аляксандра Грунова, індывідуальная скарга якога знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН. Чытаць далей…
Паводле Рамана Кісляка, справа Васіля Юзэпчука ужо трэцяя, у якой Камітэт вызначыў парушэнне права на жыццё ў сувязі з вынясеннем смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Amnesty International распаўсюдзіла тэрміновы зварот, выказаўшы глыбокую занепакоенасць тым, што асуджанаму да смерці Эдуарду Лыкаву ў Беларусі пагражае непазбежнае пакаранне смерцю. Чытаць далей…
У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады і недзяржаўных арганізацый, рэлігійныя дзеячы, навукоўцы і эксперты з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Чытаць далей…
Як паведаміў "Гомельская праўдзе" адвакат Сяргей Красноў, з абласнога суда Вользе Груновай накіравана паведамленне аб прывядзенні ў выкананне прысуду ў дачыненні да яе сына. Чытаць далей…
Жыхар Салігорску Аляксандар Буд-Гусаім, які 15 гадоў таму быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне, дамогся перагляду сваёй справы, змены прысуду і месяц таму выйшаў на волю. Чытаць далей…