Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб’ёрн Ягланд заклікае Беларусь тэрмінова ўвесці мараторый на смяротную кару. Адпаведную заяву распаўсюдзіла 15 лютага прэс-служба Рады Еўропы. Чытаць далей…
Калегія Вярхоўнага суда Беларусі пад старшынствам намесьніка старшыні ВС Валерыя Калінковіча 11 лютага разгледзела касацыйныя скаргі асуджанага да вышэйшай меры пакараньня жыхара Гомельшчыны Ігара Мяліка. Чытаць далей…
Прысуджаны да пакараньня сьмерцю Алег Грышкаўцоў звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду да разгляду ў Камітэце па правах чалавека яго індывідуальнага паведамленьня. 13 сьнежня гэты ліст праз адвакатаў быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Чытаць далей…
6 сьнежня у Камітэт па правах чалавека ААН было пададзенае індывідуальнае паведамленьне Алега Грышкаўцова, які які 14 траўня 2010 года быў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Праваабаронца Раман Кісьляк, які непасрэдна дапамагаў у падрыхтоўцы і падачы скаргі, паведаміў, што асуджаны скардзіўся найперш на тое, што крымінальная справа разлядалася не бесстароннім судом, і гэта выразна праяўлялася ў перадузятых выказваньнях судзьдзяў падчас працэсу. Чытаць далей…
У Менгарсудзе 13 сьнежня адбыўся касацыйны разгляд скаргі маці пакаранага сьмерцю Андрэя Жука на рашэньне суду Ленінскага раёна Менска аб адмове ў распачынаньні грамадзянскай справы з прычыны непадведамаснасьці справы суду. Чытаць далей…
Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”, прадстаўнікі праваабарончага цэнтру "Вясна" правялі незвычайную акцыю «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ў Менску 30 лістапада. Чытаць далей…
Старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі 30 лістапада 2010 года ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку прыняў удзел у акцыі «Гарады за жыццё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня». Чытаць далей…
Двухдзённы семінар “Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятленне ў СМІ” для журналістаў прайшоў ў Менску. Арганізатары мерапрыемства – няўрадавая арганізацыя “Міжнародная турэмная рэформа” (Расія) і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Чытаць далей…
Жыхарка горада Брэста Сняжана Неўдах атрымала адказ з Нацыянальнага Цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў РБ на свой зварот да прэзідэнта ад 28 кастрычніка 2010 года. Чытаць далей…
Двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятлення ў СМІ» ладзяць ГА «БАЖ» і Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі (Масква). Чытаць далей…
"Каб гэтую праблему вырашыць, нам трэба правесьці рэфэрэндум", — заявіў Аляксандар Лукашэнка. У інтэрвію нямецкім журналістам, вытрымкі зь якога прыводзіць БелТА, кіраўнік Беларусі адзначыў, што з тых часоў, калі сьмяротнае пакараньне было замацаванае вынікамі рэфэрэндуму, пазыцыя людзей не зьмянілася. Чытаць далей…
Брэстаўчанка Сьняжана Неўдах атрымала адказ на свой зварот у прэзідэнцкую Адміністрацыю. Яна прасіла, каб маці расстралянага Андрэя Жука паведамілі пра месца пахавання сына. У адказе з Адміністрацыі паведамляецца, што пытанне вывучаецца ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прававы кансультант Сняжана Неўдах Раман Кісляк. Чытаць далей…
Сьвятар Беларускай праваслаўнай царквы, які пажадаў не называць сваё імя, пракаментаваў адмову Дэпартамента па выкананьні пакараньняў МУС, аддаць маці пакаранага растрэлам Андрэя Жука цела яе забітага сына, каб яна магла пахаваць яго па праваслаўным звычаяў, але і паведаміць, дзе ён пахаваны”.
Чытаць далей…На Дзяды сябры польскай праваабарончай арганізацыі “Гарызонт” запаляць зьнічы ў памяць аб растраляным у Беларусі па прысуду суда Андрэю Жуку.
Чытаць далей…Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" заклікала міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле запатрабаваць ад беларускіх уладаў падчас візыту ў Менск "неадкладнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне".
Чытаць далей…