10 кастрычніка ва ўсёй Еўропе адзначаюць Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі з Беларусі і Літвы адыграюць разам канцэрт на адной сцэне, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі. Чытаць далей…
Барысаўскія праваабаронцы 20 верасьня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Учора стала вядома, што правядзеньне пікету забаронена мясцовымі ўладамі. Чытаць далей…
Сёньня ў Мінску адкрыецца выстаўка "Сьмерць - гэта не правасуддзе», прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка. Чытаць далей…
Еўрапарламент зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Пра гэта гаворыцца ў адным з пунктаў прынятай 7 кастрычніка рэзалюцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…
5 кастрычніка на памежным пункце “Каменны Лог” былі затрыманыя актывісткі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Ірына Тоўсцік і Паліна Сцепаненка. Іх высадзілі з аўтобусу “Вільня-Менск”. Супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інфармацыйныя матэрыялы кампаніі, якія везлі актывісткі. Чытаць далей…
Пад час Дня гораду і "дажынак" у Маларыце 2 кастрычніка ў межах спартыўнага прабегу праваабаронцы правялі акцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Чытаць далей…
"Сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне зьяўляюцца выключнымі мерамі пакараньня і ўжываюцца ў Беларусі ў выключных выпадках", — заявіў журналістам намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валеры Калінковіч. Чытаць далей…
100 лепшых постэраў з усёй Еўропы адбірала спецыяльная камісія Савета Еўропы. Інфапункт гэтай арганізацыі ўжо больш за год працуе ў Беларусі. Чытаць далей…
Ад вырашэньня пытаньня аб адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ў пэўнай ступені залежыць рух Беларусі па шляху эўрапейскай інтэграцыі, і не прымаць гэта ў разьлік — палітычна няправільна. Пра гэта заявіў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях Мікалай Самасейка, перадае "Інтэрфакс". Чытаць далей…
23 верасьня рабочая група Нацыянальнага сходу па вывучэньні праблематыкі сьмяротнага пакараньня, прыме ўдзел у пасяджэньні "круглага стала", арганізаванага Радай Эўропы", — паведамілі ў прэсавай службе ПП НС. Чытаць далей…
20 верасьня ў Барысаўскі райвыканкам была пададзеная заяўка на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Такі пікет плануюць правесьці 10 кастрычніка ў Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Чытаць далей…
Сёньня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь разглядалася касацыйная скарга на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гарадзеншчыны за патройнае забойства. Прысуд Гарадзенскага абласнога суда пакінуты без зменаў. Чытаць далей…
Заўтра, 17 верасьня, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь нарэшце разгледзіць касацыйную скаргу на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гарадзеншчыны за патройнае забойства. Чытаць далей…
Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў міністэрства замежных спраў з заявай аб прывядзеньні крымінальна-выканаўчага кодэксу ў адпаведнасьць зь Міжнародным пактам грамадзянскіх і палітычных правоў для ўзнаўленьня правоў родных тых людзей, якія пакараныя сьмерцю ў Беларусі. Чытаць далей…
Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе абвешчаны прысуды Аляксандру Сычову і Ігару Мяліку, па абвінавачаньню ў серыі жорсткіх злачынстваў, здзейсьненых у складзе банды на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Першы асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, другі - да вышэйшай меры пакараньня. Чытаць далей…